Адукацыйна-асветніцкая ініцыятыва беларускай праваабарончай супольнасці
Адукацыйна-асветніцкая ініцыятыва беларускай праваабарончай супольнасці
Фармаванне і прасоўванне культуры правоў чалавека ў беларускім грамадстве, праз адукацыю і асвету, дзе кожн_ая ведае свае правы і падзяляе каштоўнасці чалавечай годнасці.
Мы аднаўляем праграмы згодна з актуальнымі падзеямі ў свеце, а таксама імкнемся запрашаць самых экспертных выкладчыкаў і выкладчыц.
Усе заняткі адбываюцца ў атмасферы роўнасці і недыскрымінацыі. Мы паважаем усіх, хто далучаецца да навучання з намі.
Нашыя курсы - гэта не толькі тэорыя, аднак яшчэ і практычныя заняткі, практыкаванні з тымбілдынгам, сустрэчы з выбітнымі дзеячамі, экскурсіі, кінапрагляды з рэжысёр_камі і простыя пасядзелкі ля вогнішча!
Падчас нашых праграм ты можаш атрымаць экспертную ды іншыя падтрымкі ўласнай ідэі ці далучыцца да стварэння чагосьці разам з камандай аднадумцаў.
Можаш быць упэўнены_а, што пасля нашых курсаў у цябе з'явяцца знаёмыя з самых розных сфераў: праваабарона, літаратура, PR, медыцына, тэатр, інтэрнэт-маркетынг, студэнцкі актывізм і г.д.
У нашых курсах мы па максімуму выкарыстоўваем інтэрактыўныя сродкі для навучання, а таксама эксперыментуем з творчымі падыходамі.
У межах БПШ адбываецца шмат розных доўга- і кароткатэрміновых праграм, івэнтаў і ініцыатываў
Нашыя выпускнікі і выпускніцы бяруць удзел у супольных праграмах, імпрэзах і праектах, якія арганізоўвае Беларуская Праваабарончая школа.
Мы робім усе, каб тыя, хто скончылі нашыя курсы, ядналіся для нэтворкінгу, камунікацыі і стваралі супольныя праекты, якія прасоўваюць правы чалавека. А таксама былі непасрэднымі удзельніка_цамі развіцця адукацыі і асветы ў галіне правоў чалавека
Чалавек, якая робіць так, каб вашае знаходжанне на праграмах было максімальна ўтульнае і камфортнае. Піша лісты, вядзе Instagram і адказвае на ўсе пытанні.
Чалавек, які складае праграму курсаў, ведае ўсіх трэнераў_к і экспертаў_к, а таксама арганізуе працэс навучання (і адпачынку!).
Чалавек, якая дапамагае збіраць усіх выпускнікоў і выпускніц разам, адказвае за alumny club, запрашае ўсіх на агульныя сустрэчы і сочыць за суполкай клуба ў Фэйсбуку